Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Шосты школьны дзень у СШ№12 завяршыў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу шасці дзён вучні, настаўнікі і бацькі прынялі ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах : сумесная дыктоўка, інтэрв'ю "Загавары са мной па-беларуску", акцыя "Сэлфі па-беларуску", вясёлы перапынак "Беларускія гульні", літаратурныя квізы, конкурсы, віктарыны, паэтычны слэм, інтэлектуальныя гульні. Цікавай і запамінальнай стала літаратурная вечарына настаўніка Лайкевіч Л.І., сябра літаратурнага аб'яднання "Суквецце", з калегамі і вучнямі. ФОТАЗДЫМКІ